Белорусская литература

Інструкцыі да ўрока "ЭДЗІ АГНЯЦВЕТ "БУДУ НАСТАЎНІКАМ"

1. Прачытай з бацькамі (па магчымасці) поўны тэкст верша: 

Буду настаўнікам


Эдзі Агняцвет

Санька любіць дом і дворык —
Свой былы дзіцячы сад.
Тут прыручваў дзвюх вавёрак,
Маляваў і дождж, і град.

I кармушку для сініцы
Майстраваў ён пад вярбой.
Слухаў казкі чараўніцы,
Выхавацелькі сваёй.

А цяпер сюды прыводзіць
Санька меншую сястру.
А яна тут карагодзіць,
Ляльцы пацеркі знаходзіць,
Боты шые камару.

...Раз сабраўся тутгурточак,
Дзеці ўселіся радком,
Расказаць ім Санька хоча —
Палюбіў ён школьны дом.

I свая тут чараўніца
Ёсць у першым класе «Б».
— Я магу тут навучыцца
Бачыць свет вакол сябе.

Перад намі — кветкі, травы —
Верас, мята, васілёк!
Вольга Паўлаўна ласкава
Пачынае свой урок:

— Гляньце, родныя, на верас,
Трэба кветку змаляваць.
Тутпобач, на паперы,
Слова будзеце пісаць.

Атрымаецца, што кожны
I мастак, і грамацей! —
Размаўляць, пісаць прыгожа
Навучае ўсіх дзяцей.

3 беларускай шчырай мовай
Ладзяць нашы галасы.
Эх, пяюцца самі словы:
— Бусел,
верасень,
лясы!

3 Вольгай Паўлаўнай цікава.
Не злуецца, не крычыць.
Мы, як быццам для забавы,
Разам вучымся лічыць.

А бяжым на перапынак,
Чуюць хлопчыкі наказ:
— Паважайце вы дзяўчынак —
Будуць паважаць і вас!

Падрасту і ўсё згадаю,
Вашых слоў мне не забыць:
— Дзеці,
кожнаму жадаю
Чалавекам добрым быць!

У няшчасці друг далёкі,
Трапіў у бяду сусед,—
Не глядзі спакойна збоку,
Памажы яму як след!

Адкрывае школа цуды
Мне і ўсім маім сябрам.
Калі-небудзь, можа, буду
Я настаўнікам і сам.

2. Адкажы на пытанне:

—Якія словы настаўніцы запоўніў аўтар на ўсё сваё жыццё?

3. Вывучы ўрывак на памяць ( с. 54 — 55)

4. Чакаю відэа!

5. Для самастойнага чытання: Ш. Муравейка "Паўлік — будаўнік" (с. 56 — 58), чытай уважліва.

Урок па тэме Міхась Даніленка “Маленькі фермер”, Змітрок Марозаў “Тата ў Ромы аграном”

I. Работа з апавяданнем “Маленькі фермер”

1.  Падрыхтоўчая работа.  Прагназаванне зместу твора М. Даніленкі “Маленькі фермер”

   Аб чым, на вашу думку пойдзе размова ў творы?

— Што вы ведаеце пра прафесію фермер? Якія словы можна суаднесці з гэтай прафесіяй?

Слоўнікавая работа: касмыль, валок, валкаваць, павец

Касмаль – скудлачаная пасма валасоў.
Валок – доўгая града згрэбленага сена.
Валкаваць – зграбаць сухую скоманую траву ў валакі.
Фермер – гаспадар, які вядзе вялікую уласную гаспадарку і выплочвае падаткі дзяржаве.
2.   Чытанне апавядання c. 59 —61
3. Адказы на пытанні:
– Чаму аўтар назваў Максімку маленькім фермерам?
– Ці лёгка быць фермерам? Прачытайце аб гэтым у тэксце.
Якую пасільную дапамогу аказваў сям’і Максімка?
Аб чым марылі дзеці і дарослыя ў Максімкавай сям’і? Прачытайце.
Якая галоўная думка ававядання? 
Ці можам мы лічыцm, што Максімка ў будучым стане добрым беларускім гаспадаром-фермерам?
4. Падзел тэксту на часткі. Складанне плана. Пераказ кожнай часткі.

II. Работа з вершам “Тата ў Ромы - аграном”

1. Падрыхтоўчая работа
- А пра якую прафесію будзе наступны верш, вы даведаецеся разгадаўшы рэбус – АРНОГАМ 
Слоўнікавая работа: зябліва, дбаць, кампост, ток, турботы
2. Чытанне твора с. 62 —64
3. Аналіз твора
- З якімі пытання звярнуўся да бацькі сын Рома?
- Якой працай заняты аграном кожнай парой года?
- Чаму Рома лічыць прафесію агранома самай лепшай?
4. Заданні творчага характару
—  Знайдзіце ў вершы прыказкі, растлумачце іх сэнс.

5. Д/з: Падрабязны пераказ апавядання “Маленькі фермер” або выразнае чытанне верша “Тата ў Ромы аграном” па асобах (на выбар)
        







Комментариев нет:

Отправить комментарий